Пра мяне

Аўтар рамана "Сем камянёў", які атрымаў прэмію Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі ў намінацыі "Лепшы дэбют" (Дортмунд, 2017).

Шматгадовы вядоўца курсаў беларускай мовы “Моваведа”.

Распрацаваў сістэму моўнага коучынга, пра якую пісала газета Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Пераможца конкурсу нон-фікшн літаратуры Exlibris.

Узнагароджаны дыпломам "Пяцёрка лепшых беларускіх аўтараў".

Нарадзіўся ў 1976 г. у Мінску. Скончыў філфак Беларускага дзяржуніверсітэта. Вучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня, Летува). Скончыў вочную праграму лідарскага навучання ў Haggai Institute (Гаваі, ЗША), а таксама стажыроўку па культурным менеджменце ў штаце Паўночная Караліна (ЗША).

Запаўняючы гэтую форму, вы даяце згоду на апрацоўку і захоўванне персанальных звестак.